Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 1 марта 2019 в 09:56, Обновлено 1 марта 2019 в 13:29
689 просмотров

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы Гэта свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці.

У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.

Гімназісты таксама далучыліся да святкавання. Дзень 21 лютага трымаўся насычаным і цікавым. Дзевяцікласнікі арганізавалі выставу выказванняў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра родную мову. Пяцікласнікі адгадвалі крыжаванкі, падрыхтаваныя для іх вучнямі 11 класа, а на перапынку дэманстравалі свій слоўнікавы запас, адгадваючы назвы прадметаў па-беларуску. Вучні 6-8 класаў адшуквалі скарбы роднай мовы, паказваючы, наколькі добра яны ведаюць беларускія прыказкі, назвы традыцыйнага адзення беларусаў і стравы нацыянальнай кухні.

А галоўным спаборніцтвам дня стаў удзел гімназістаў у рэспубліканскім інтэлектуальным конкурсе “Буслік – 2019”.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.