Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
Переход платформы на новый учебный год!

Падарожжа ў казку

Дата: 30 декабря 2021 в 10:16, Обновлено 30 декабря 2021 в 10:17
718 просмотров

Напярэдадні зімовых святаў прафсаюзны камітэт гімназіі №4 г. Брэста зрабіў для калектыва цудоўны падарунак – этнападарожжа ў беларускую казку . 27 снежня 2021 года была арганізавана паездка ў аграсядзібу “Стулы”, якая знаходзіцца ў Пружанскім раёне, на самым ускрайку Белавежскай пушчы. Гасцінныя гаспадары сядзібы Ларыса і Аляксандр Быцко стварылі сапраўдную святочную атмасферу: сустракалі гасцей старажытным батлеечным спектаклем “Цар Ірад”, правялі экскурсію па вёсцы, якая славіцца музеем свайго знакамітага земляка – народнага майстра-разьбяра Мікалая Тарасюка. Члены калектыва гімназіі прынялі ўдзел у навагоднім майстар-класе па вырабе святочнай елачкі. А пасля гаспадары частавалі сваіх гасцей традыцыйнымі народнымі стравамі: смачнай пярловай кашай з верашчакай, гарбузом са спецыямі, салатамі, чаем на пушчанскіх зелках. З самымі прыемнымі пачуццямі ўдзячнасці і жаданнем наведаць сядзібу падчас вясновых святаў мы пакідалі гэтае чароўае месца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.