Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
Переход платформы на новый учебный год!

УМО учителей белорусского языка и литературы, истории

Дата: 11 апреля 2017 в 11:19, Обновлено 20 января 2020 в 15:16

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы, літаратуры і гісторыі гімназіі пачало сваю дзейнасць у 2012/2013 навучальным годзе. У склад МА ўваходзяць пяць настаўнікаў.

Міхайлава Наталля Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Кіраўнік метадычнага аб’яднання. Педагагічны стаж 20 гадоў. Узнагароджана Граматамі раеннага, гарадскога і абласнога аддзелаў адукацыі, Граматай упраўлення па адукаацыі Маскоўскага раёна г. Брэста за папулярызацыю беларускай мовы, Граматай Маскоўскай раеннай арганізацыі ветэранаў г. Брэста. Рэдактар гімназічнай газеты “Ветразь”.

Сахарчук Таццяна Канстанцінаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Педагагічны стаж 23 гады. Узнагароджана Граматай раеннага аддзела адукацыі. Арганізатар у гімназіі Рэспубліканскага конкурсу па беларускай мове “Буслік”. Удзельнік праекта па ўкараненні мадэлі рэфлексійнай прафесійнай дзейнасці як сродку праектавання індывідуальнай адукацыйнай траекторыі педагога.

Пікула Людміла Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры другой кваліфікацыйнай катэгорыі. Працуе ў адукацыі 20 гадоў (у гімназіі - з 2019/2020 навучальнага года).

Алесік Наталля Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы, літаратуры і гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Педагагічны стаж 17 гадоў. Узнагароджана Граматамі раеннага і гарадскога аддзелаў адукацыі. Арганізатар у гімназіі конкурсу па гісторыі “Кентаврик”. Кіраўнік праекта духоўнага выхавання гімназістаў “Лоскутки”.

Сцепанюк Людміла Аляксееўна, настаўнік гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Педагагічны стаж 23 гады. Узнагароджана Граматамі раеннага, гарадскога і абласнога аддзелаў адукацыі. Кіраўнік сямейнага клуба ў імя Святой Сафіі Слуцкай.

Асноўнымі задачамі дзейнасці МА з’яўляецца ўдасканаленне прафесійных кампетэнцый настаўнікаў, творчае развіцце і самарэалізацыя асобы настаўніка і вучня. Вынікам дзейнасці педагогаў сталі поспехі іх вучняў на алімпіядах навукова-практычных канферэнцыях, у творчых конкурсах і дыстанцыйных праектах.

Нашы вучні – наш гонар

Пераможцы творчых конкурсаў і навукова-практычных канферэнцый

2016-2019 гады

Настаўнік Назва конкурса Вучань, клас Месца

Міхайлава Н.У.

Раенны этап рэспубліканскага конкурсу “Зямля пад белымі крыламі”

Кульбака Цімафей, 7 “Б”

Дыплом 2 ступені

Міхайлава Н.У.

Раённы этап даследчага конкурсу “Дарогамі памяці”

Стасюк Раман, 7 “А”

Дыплом 3 ступені

Алесік Н.М.

Рэгіянальны адкрыты конкурс творчых работ «Мы вырыли немцу могилу в туманных полях под Москвой», прысвечаны 75-годдзю бітвы пад Масквой 1941г.

Ветрава Ксенія, 10 “Б”

Дыплом 3 ступені

Алесік Н.М.

Раённы конкурс сачыненняў, прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР

Алесік Арсеній, 11 “Б”

Дыплом 3 ступені

Алесік Н.М.

Раенны конкурс работ даследчага характару “З навукай у будучыню”

Ветрава Ксенія 11 “Б”

Дыплом 2 ступені

Міхайлава Н.У.

Раенны конкурс работ даследчага характару “З навукай у будучыню”

Абласная канферэнцыя “З навукай у будучыню”

Гарадская канферэнцыя “Адысея розуму” (ліцэй №1);

 Гарадская канферэнцыя вучнеўскіх работ гімназій і ліцэяў (Гімназія № 2)

Грыгарэўская Дар’я, 11 “Б”

Дыплом 1 ступені

Дыплом 2 ступені

Дыплом 2 ступені

Дыплом 1 ступені

Сцепанюк Л.А.

XXIII гимназической научно-практической конференции (Гимназия №2 г.Бреста)

Лукашэвіч Ягор, Саўчук Максім, 10 “А”

Пахвальны водзыў

Рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове, літаратуры, гісторыі і грамадазнаўству (2 этап)

Дрык Н.С.

Абрамук Яна, 6 “А”

Дыплом 2 ступені (бел. мова)

Дрык Н.С.

Абрамук Яна, 7 ”А”

Дыплом 3 ступені (бел.мова)

Міхайлава Н.У.

Пех Дар’я, 5 «А»

Дыплом 2 ступені (бел. мова)

Міхайлава Н. У.

Кот Соф’я, 5 “Б”

Дыплом 3 ступені

Міхайлава Н.У.

Ігнацюк Марыя, 5 “А”

Дыплом 3 ступені

Міхайлава Н.У.

Кот Соф’я, 6 “Б”

Дыплом 2 ступені

Міхайлава Н.У.

Сотнік Сафія, 10 “А”

Дыплом 2 ступені (абласная алімпіяда журналістаўу БрДУ імя А.С. Пушкіна)

Сахарчук Т.К.

Зіменкова Анастасія , 5 «Б»

Дыплом 1 ступені (бел. мова)

Сахарчук Т.К.

Казулька Ульяна, 10 “Б”

Дыплом 2 ступені (бел.мова)

Алесік Н.М.

Свірыдаў Кірыл, 5 “Б”

Дыплом 3 ступені (гісторыя)

Алесік Н. М.

Некрасаў Рыгор, 7 “Б”

Дыплом 3 ступені (гісторыя)

Алесік Н. М.

Кузьмін Станіслаў, 7 “Б”

Дыплом 3 ступені (гісторыя)

Алесік Н.М.

Бажко Іван, 7 “Б”

Дыплом 3 ступені (бел. мова)

Алесік Н.М.

Кузьмін Станіслаў., 9 “Б”

Дыплом 3 ступені (гісторыя)

Алесік Н.М.

Кузьмін Станіслаў, 10 “А”

Дыплом 3 ступені (гісторыя)

Сцепанюк Л.А.

Палюховіч Маргарыта, 11 “Б”

Дыплом 3 ступені (гісторыя)

Сцепанюк Л.А.

Бегляцоў Герман, 5 “А”

Дыплом 2 ступені (гісторыя)

Сцепанюк Л.А.

Курлюк Яўгеній, 6 “А”

Дыплом 3 ступені (гісторыя)

Сцепанюк Л.А.

Турчук Анастасія, 8 “Б”

Дыплом 2 ступені (гісторыя)

Сцепанюк Л.А.

Яўтуховіч Дзмітрый, 5 “А”

Дыплом 3 ступені (гісторыя)

Сцепанюк Л.А.

Рудаман Ксенія, 5 “А”

Дыплом 3 ступені (гісторыя)

Сцепанюк Л.А.

Карынчук Дзмітрый 6 “А”

Дыплом 3 ступені (гісторыя)

Сцепанюк Л.А.

Жалезная Дар’я, 10 “Б”

Дыплом 3 ступені (асновы прававых ведаў)

Сцепанюк Л.А.

Ткачук Карына, 11 “А”

Дыплом 3 ступені (грамадазнаўства)

На развіцце інтэлектуальных і творчых здольнасцей гімназістаў накіравана сістэма пазакласнай працы. Традыцыйным з’яўляецца правядзенне літаратурна-музычных кампазіцый, прысвечаных юбілеям пісьменнікаў, прадметныя модульныя экспедыцыі, сустрэчы з пісьменнікамі, дні паэзіі, святы народнага календара, тэатралізаваныя пастаноўкі па літаратурных творах.

Асаблівае месца ў гарманічным выхаванні асобы займае дзейнасць сямейнага клуба пад кіраўніцтвам Сцепанюк Л.А. З 2018 года работа клуба па маральна-духоўным выхаванні падлеткаў рэалізуецца і праз праект “Навучы добраму”, разлічаны на вучняў 8-11 класаў.

У 2014 годзе пад кіраўніцтвам Алесік Н. М. распачаты праект духоўна-маральнага выхавання “Лоскутки”. У 2019/2020 навучальным годзе настаўнікі гісторыі разам з вучнямі і іх бацькамі рэалізуюць праект “Брэст у час Вялікай Айчыннай вайны” (кіраўнік Алесік Н. М.), у рамках якога вучні займаюцца пошукавай дзейнасцю., наладжваюць чытанні і гісторыка-літаратурныя кампазіцыі.

У 2019/2020 навучальным годзе настаўнікі ВМА сталі арганізатарамі праекта ”Малая радзіма. Брэст. Гімназія” (кіраўнік Міхайлава Н.У.), рэалізацыя якога прадугледжвае вывучэнне гісторыі роднага горада, яго знакавых месцаў, знаемства с паходжаннем назваў вуліц, звязаных з іменамі абаронцаў Брэста, паэтаў і пісьменнікаў, пошукавая дзейнасць, звязаная з вядомымі выпускнікамі гімназіі.

Моцным інструментам для стварэння іміджу гімназіі, пляцоўкай для самавыражэння юных журналістаў і пісьменнікаў з’яўляецца гімназічная газета на беларускай мове “Ветразь”, якая ў 2013 годзе стала пераможцам конкурсу малатыражных выданняў Маскоўскага раена г. Брэста., а ў 2019 атрымала Дыплом 1 ступені на конкурсе малатыражных газет арганізацый і прадпрыемстваў Маскоўскага раена і намінацыю “Помніць, каб жыць” на гарадскім конкурсе малатыражных выданняў.Праца настаўнікаў МА пабудавана не толькі на выкананні праграмных патарбаванняў да навучання. Прага настаўнікаў да творчасці, высокі прафесійны ўзровень заахвочваюць гімназістаў ствараць новае, непаўторнае, што спрыяе пленнаму супрацоўніцтву паміж настаўнікамі і вучнямі.



Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.