Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
Переход платформы на новый учебный год!

Хор «Кантус»

Дата: 5 апреля 2017 в 11:02, Обновлено 29 мая 2018 в 11:27

Непрафесійны (аматарскі) калектыў
мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь
узорны хор «Cantus»

Кіраўнік: Шыш Аліна Здзіславаўна
Канцэртмайстар: Сокал-Сакалюк Кацярына Уладзiмiраўна

Узорны хор «Cantus» створаны ў 1975 годзе Анатолем Антонавічам Шэлестам, які кіраваў калектывам да 2014 года.

У 2015 годзе кіраўніком хора з’яўлялася Ангалюк Ірына Васільеўна.

З верасня 2016 года кіраўніком хора –  Шыш Аліна Здіславаўна. Абавязкі канцэртмайстара з 2015 года выконвае Сокал-Сакалюк Кацярына Уладзіміраўна.

За гэтыя 43 гады існавання калектыву сотні юнакоў і дзяўчат прайшлі ў ім школу харавога майстэрства і дзіцячага сяброўства.

У 1982 годзе пад кіраўніцтвам Шэлеста А.А. хору было прысвоена званне «узорны». Калектыў пацвярджае гэтае званне, прымаючы ўдзел у абласных конкурсах-аглядах.

Значная работа праводзіцца хорам па прапагандзе і распаўсюджванню беларускай песеннай творчасці, акадэмічнага дзіцячага харавога выканаўства, па фарміраванню мастацкага густу юных слухачоў, аматараў харавых спеваў.

Хор адрозніваецца высокай сцэнічнай культурай, стылістычнай разнастайнасцю рэпертуара, чысцінёй, мяккасцю і выразнасцю гучання. Выканальніцкае майстэрства ўдзельнікаў калектыву дазваляе мець у сваім рэпертуары розны па стылявых і тэхнічных магчымасцях музычны матэрыял. Гэта  духоўная і народная музыка, творы кампазітараў-класікаў і сучасных аўтараў. Вялікая ўвага ў калектыве надаецца творам беларускіх аўтараў.

Склад хора рознаўзроставы – ад 10 да 14 гадоў, тым не менш, калектыву даводзіцца паспяхова вырашаць творчыя і выхаваўчыя пытанні. У калектыве існуе дабразычлівая творчая атмасфера і дух узаемадапамогі.

Калектыў актыўна ўдзельнічае ў аглядах мастацкай самадзейнасці, у конкурсах і фестывалях, розных святочных мерапрыемствах, якія праводзяцца як у сценах гімназіі, так і на іншых канцэртных пляцоўках горада.

Найбольш адметныя выступленні хора за перыяд з 2015 па 2018 год: канцэрт да Дня Перамогі ў гімназіі (2015); удзел у святочным мерапрыемстве «8 сакавіка» (2015); Рэспубліканскі конкурс харавой творчасці «Спяваем разам» (2016г.); удзел у вынiковым канцэрце гiмназii ў БАДКП(2016г.); святочных мерапрыемствах да Дня гiмназii (2016г., 2017г., 2018г.) Калядных Святках у Свята-Мікалаеўскай царкве Брэсцкай крэпасці (2018г.); святочны канцэрт на дзень Выбараў дэпутатаў у мясцовыя саветы (2018г.).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.