І гімназічны фестываль беларускай песні

Дата: 23 мая 2018 в 14:50
601 просмотр

19  мая ў канцэртнай зале гімназіі прымаў гасцей І гімназічны фестываль беларускай песні. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, у зале панавала атмасфера свята і добрага настрою. Кожны клас пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў рыхтаваў выкананне беларускай песні.

Лірычныя і ўзнеслыя, вяселыя і жартоўныя, аўтарскія і народныя, нашы песні не пакінулі раўнадушнымі нікога з прысутных. Свята дало магчымасць не толькі дакрануцца да беларускай песеннай традыцыі, але і атрымаць асалоду ад непаўторнай беларускай мовы. Удзельнікі з густам падышлі да выбару песень, а таксама да іх сцэнічнага ўвасаблення. Без узнагарод журы не пакінула нікога. Гран-пры фестывалю атрымаў 8 “Б” клас за выкананне песні “Васільковае неба”.  Спадзяемся, што гэтае мерапрыемства стане добрай традыцыяй і абвяшчаем конкурс на лепшую назву фестывалю. Яшчэ раз дзякуем удзельнікам і жадаем творчых поспехаў!

ФОТОАЛЬБОМ "Фестиваль белорусской песни"



Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.