Мова родная – мова модная

Дата: 24 февраля 2021 в 16:23
204 просмотра

Дню роднай мовы, які ў гэтым годзе выпадае на нядзелю, у нашай гімназіі прысвяцілі цэлы тыдзень, які прайшоў у форме святочнага марафону пад дэвізам “Мова родная – мова модная”. На працягу 6 дзён адбыўся шэраг цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў.

Вучні 5-6 класаў выбіралі лепшых знаўцаў беларускай мовы, удзельнічалі ў квэсце “Ведай і шануй родную мову!” Для 7-8 класаў наладзілі інтэрактыўную гульню “Размаўляем па-беларуску”. А старшакласнікі паўдзельнічалі ў гутарцы-прэзентацыі “Летапісец палескай зямлі”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа; дэманстравалі свае веды і праяўлялі творчыя здольнасці на бліц-рандэву “Нашы пісьменнікі: курс на мову” і абмяркоўвалі дакументальны фільм “Гаворкі Беларусі”. Традыцыйна ў гімназіі прайшоў рэспубліканскі конкурс "Буслік-2021", а лепшыя знаўцы беларускай мовы дэманстравалі свае веды ў 1 этапе Рэспубліканскай алімпіяды сярод вучняў 5-8 класаў.

фотоальбом "Мова родная – мова модная"



Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.