Дзень роднай мовы

Дата: 27 февраля 2020 в 08:43, Обновлено 11 марта 2020 в 09:27
393 просмотра

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён  у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Не засталіся ў баку і вучні нашай гімназіі. У класах прайшлі інтэлектуальныя спаборніцтвы, гульні, віктарыны, на якіх гімназісты дэманстравалі свае веданне беларускай мовы і літаратуры. Вучні 7 і 10 класаў прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы ў Расійскім цэнтры навукі і культуры. Яны падрыхтавалі літаратурна-музычную праграму, прысвечаную беларускай мове.

  

     

фотоальбом"Дзень роднай мовы"



Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.