Дзень беларускага пісьменства

Дата: 9 сентября 2019 в 11:06, Обновлено 9 сентября 2019 в 11:12
489 просмотров

Па традыцыі на першым вучэбным тыдні новага навучальнага года ў гімназіі №4 г. Брэста адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства: кніжныя выставы, інфармацыйныя гадзіны, выпуск тэматычнай газеты.

Запамінальнай падзеяй стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Свята слова”, якую старшакласнікі падрыхавалі для вучняў V-VII класаў. У канву гісторыі беларускага пісьменства і друку гімназісты арганічна ўплялі мастацкае выкананне вершаў пра роднае слва. А сапраўдным аздабленнем свята сталі беларускія мелодыі і песні ў выкананні юных музыкантаў.

  

  



Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.